Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

Ніхай дзьве струны, дзьве долі,
Песьню ў згоднасьці пяюць…
А цяпер, на развітанне,
Паіграй, Сымонка, мне,
Каб мінута разставання
Нам казала аб вясне. —
Слухаў ён і крэп душою
Сьвет хацелося абняць,
На калені стаць прад ёю
Жыцце ёй сваё аддаць
І чароўна зыкаў хвалі
Пакацілісь, пацяклі.
Гэта — анелы сьпевалі
Радасьць Божую зямлі.

(Канец III часьці).

г. Обоянь, Курск. гб. 8—12/XII—1917 г.

|}