Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Што ні жыў ён, а блукаў,
І цяпер адкрылось тое,
Чаго шчыра так жадаў.
Слухаў хлопчык, як там гралі,
З вочак сьлёзы палілісь,
Струны сэрца ў ім дрыжалі,
У тахт музыкам падпевалі,
На спатканне ім нясьлісь.
Дудары ўсё перагралі,
Даляй ў сьвет яны пайшлі,
А ў яго душы сьпевалі
Зыкі дзіўныя, плылі,
Разрасталісь і далёка
Дух ўздымалі за сабой
І нясьлі яго высока
Над гаротнаю зямлёй.
Зыкі душу напаўнялі,
І куды б ён ні пайшоў, —
Над імі гралі і сьпевалі,
Дудкі, песьні дудароў.
Пяць раз ён губляў авечкі,
Шкоды ў полі нарабіў,
Здратаваў шнуроў тры грэчкі,
Вератнік аўса прыбіў…