Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Чаго-ж шкода? Чаго жаль?
І што можэ быць дарожэй
Вольнай волячкі, палёў?
Гэтай сіняй далі Божай,
Нівядомай і прыгожай,
Без канца, без берагоў,
Гэтых хмарак злотатканых,
Ветра посьвісту ў палёх,
Думак сьветлых, мар нізнаных
І нікому ніказаных
Казак лесу і дарог?
Эх, ты, шыр, прастор далёкі!..
І шчасьлівы будзе той,
Хто, душою адзінокі,
У згодзі злучыцца с табой!..
Ды Сымонка с тэй трывогі
Ночкі жудаснай ні чуў,
Што даўно ўжо млелі ногі
І што холад яго гнуў,
А з ім сіла адбаўлялась
І спыняўся яго крок.
Моцна есьці зажадалось,
Так запах яму хлябок!
Проста, цукрам паказаўся —