Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Як туды ён часта лазіў,
Толькі ўстаў, або прылёг.
— Што, дзед хвор? — пытаў хлапчына
— Ды й ні дуж такі, браток, —
Крэкчэ хітра старычына,
Зноў хапаецца за бок,
Стогне, войкае нарокам,
Як бы й праўду штось баліць.
А у дзеда там за бокам
Срэбро, золато ляжыць.
Вот ён байкі выдумляе:
Як зладзеяў моцна бьюць,
Што за доля іх спаткае,
Як у пекло пападуць.
Божэ, як іх там ушчуюць:
Вараць чэрці іх ў катлох,
Шкуру кіпцямі зьдзіраюць
З іх зладзейскіх рук і ног,
Бьюць іх ў сьпіну бусакамі,
І жывое мясо рвуць,
І па пальцах малаткамі
Жараць, косьці іх таўкуць.
А найгорай тым трапляе,
Хто нішчасных жабракоў