Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Каб часамі і самога
Ні распляжылі яны.
Хлопчык слухаў, рот раззявіў.
Страх Сымонку агарнуў,
Зноў у хмары вочы ўставіў,
І пад ногі ён зірнуў.
І яму цяпер здавалось,
Што з ім поруч, як клубок,
Нешта чорнае качалось.
Ні іначай, як чарток…
А у хмарах, на маланках
Верхам лётаў Ілія…
Ціха стало на палянках,
Заспакоілась зямля.
Усё баіцца і чакае
Чагось страшнаго, маўчыць…
Хмара-ж цяжка насядае,
Грозна крылля разнімае,
Гром бушуе, тарахціць.
— Дзедка! Бачыш — унь сяліба!
Брыкнуў радасна хлапчук.
— Што-ж? Мяжою пойдзем хіба, —
Дзед адклікнуўся на гук.
І с шляха яны зьвярнулі,