Старонка:Сынок! (1895).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

„Падавайця апаляцью!“…
..............
Ня была бѣднымъ што рабиць,
Пашли дамоў зъ г͆орамъ жыць:
Нудзилися, плакали, ўспаминали долю
И Бог͆у паляцали у сына няволю…
Ня доўг͆а прышлося разамъ г͆арава̀ць:
Баба змѣрла, а дзѣдъ рушыў жабраваць,
И нѣдзя сышоў даліока такъ,
Што прапаў наватъ яго слѣ́ду знакъ…
Аляжъ, пэўня, людзи хочуць сказки,
Якой Змицяръ дазнау адъ Бог͆а ласки.
Отажъ слу̀хайця: па Божаму су̀ду,
Ня мѣу іонъ карысьци зъ блуду:
Статакъ яму ня ручыўся,
Сынъ у студню уваліўся,
Г͆радъ, што годъ, пустошыў по̀ля,
Ня спорылася ў стадоля,
Пярунъ спаліу да грунту хату
И ўнѣй жанчыны выправу баг͆ату;
Патомъ жонка наг͆ла змѣрла,
А самога нѣмачъ прыпѣрла;
Людзи адъ няг͆о адхинулися,
Вясіолы дзянькѝ мину̀лися,
Ня была каму працаваць
И зъ кимъ вяку̀ дажываць;
Дауг͆и скора завялѝся,
Агзакуціи узнялѝся,
За маказынъ, за падатки
Папродали астатки,
Урешця зямлю прысудзили
(Тыѣ судзи, што бацькоў г͆лумили),