Старонка:Сьветацені (1928).pdf/48

Гэта старонка была вычытаная

Навошта так…
Браточкі дарагія,
Пашто ў пацёмкі душы разьліваць,
Пашто таптаць пялёсткі залатыя,
Каб посьле лісьця жоўтыя зьбіраць.

Праходзяць дні, —
А з днямі ўсё праходзіць…
На скаце дзён праз чорнае вакно
Стары карчмар нас разьлічыцца просіць
За п'янае юнацкае вно.

|}