Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

чала сына ў старасьці сваёй, і гэта ўжо шосты ме­сяц у яе, хоць і завецца яна няплоднаю. Бо-ж у Бо­га ніводнае слова ня будзе немагчымым“. Дзева Ма­рыя з пакораю прыняла волю Божую і сказала: „Я — слуга Госпада, хай станецца Мне паводле слова твайго“.
Калі Архангел адыйшоў, Марыя зараз-жа пайшла

Дабравешчаньне Божай Маці.

да Елізаветы — падзяліцца з ёю сваёю радасьцю.
На прывітаньне Марыі, Елізавета, надыхнёная Духам Сьвятым, прачулым голасам сказала: „Багаслаўлёна Ты паміж жанчын, і багаслаўлёны плод лона Твайго! Скулъ мне такое шчасьце, што прыйшла