Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

радасьці хацела абмыць ногі Яго, але Гасподзь сказаў ёй: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Maіх і скажы ім: «узыходжу да Айца Майго і Айца вашага і Бога Майго і Бога вашага».
Калі Марыя Магдаліна вярталася ад гробу ў Ерусалім, яна спаткалася з другой Марыяй. Да іх далучыліся і іншыя жанчыны, якія прыходзілі да гробу. Раптам перад імі стаў Іісус і сказаў: «Радуйцеся!» Узварушаныя і перапалоханыя, яны ўхапіліся за ногі Яго, каб іх цалаваць, і пакланіліся Яму. Тады кажа ім Іісус: «Ня бойцеся! пайдзеце, абвясьцеце вучням Маім, каб ішлі ў Галілею — там яны Мяне ўбачаць».
Марыя Магдаліна і іншыя жанчыны расказалі Апосталам, што Гасподзь уваскрос з мёртвых, але тыя не паверылі словам іх.
Як гаворыць паданьне, Гасподзь раней за ўсіх зьявіўся Сваёй маці.

Трапар сьвята.

Хр҃то́съ воскре́сеизъ ме́ртвыхъ, сме́ртію сме́рть поправъ, й сꙋщымъ во гробѣ́хъ живо́тъ дарова́въ.

Хрыстос уваскрос з мёртвых, зьніштожыўшы сьмерцю смерць, і падаючы жыцьцё тым, што знаходзяцца ў грабох.

83. Уваскросшы Хрыстос зьяўляецца двом вучням, таксама Апосталам у дзень уваскрасеньня.

Марк. XVI, 12—13; Лук. XXIV, 13—48; Іоан, XX, 19—23.

У дзень уваскрасеньня два вучні Хрыстовы, Лука і Кляопа, ішлі ў вёску Эмаус, недалёка ад Ерусаліму (11—12 клм.). Дарогаю яны, сумуючы, гутарылі між сабою аб усіх нязвычайных здарэньнях гэтага дня. Раптам падходзіць да іх Іісус, хоць яны не пазналі Яго, бо вочы іх былі стрыманы. Іісус і кажа: «Аб чым гэта вы разважаеце між сабою? І чым засмучаны?» Кляопа адказвае: «Ці-ж Ты адзін ня ведаеш, што