Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

сталася ў Ерусаліме ў гэтыя дні?“ Гасподзь тады пытаецца: «А што?» У адказ абодва яны пачалі гаварыць, што вось быў Іісус Назаранін — Прарок, «моцны дзелам і словам перад Богам і ўсім народам», але архірэі і начальнікі жыдоўскія выдалі Яго на сьмерць і расьпялі Яго». А мы — кажуць — спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, Які збавіць Ізраіля. Вось ужо трэці дзень, як Ён памёр і пахаваны. Дарэмныя былі нашыя надзеі. Хоць праўда, — некаторыя з нашых жанчын зьдзівілі нас, кажучы, што Ён жывы, бо як хадзілі раніцай на магілу, дык не знайшлі Яго там, да таго-ж бачылі Ангелаў, якія сказалі, што Ён уваскрос. Тады Іісус, закінуўшы ім, „бязмыснасьць і павольнасьць сэрца“, пачаў тлумачыць ім усё, што казана было прарокамі аб Хрысьце ў Старым Завеце, пачынаючы ад Майсея: „Ці-ж ня гэтак і треба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?“ Вучні з вялікаю ўважлівасьцю слухалі Спадарожніка і не агледзіліся, як падыйшлі да вёскі. Хрыстос паказаў від, што хоча йсьці далей. Але яны затрымлівалі Яго, кажучы, што вось і вечар ужо падыходзіць. Ён увайшоў у дом і застаўся з імі. І калі сядзеў за сталом з імі, то, ўзяўшы хлеб, багаславіў, паламаў і падаў ім і тады адкрыліся іх вочы і яны пазналі Яго. Але Ён стаў нявідным для іх. І пачалі дзівіцца, як гэта не пазналі Яго, калі гутарылі з Ім дарогаю. «Ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?» — казалі яны адзін аднаму.
Узрадаваныя, што бачылі Госпада ўваскросшага, Лука і Кляопа сьпяшаюцца ў Ерусалім падзяліцца сваёю радасьцю з Апосталамі. Яны знайшлі разам усіх адзінаццаць і некаторых вучняў, якія былі з імі: яны гаварылі, што запраўды Гасподзь уваскрос і зьявіўся Сіману. У сваю чаргу Лука і Кляопа расказалі, што здарылася з імі ў дарозе, і як пазналі Яго пры ламаньні хлеба.
Калі яны так гутарылі (а дзьверы дому таго былі зачынены, бо сабраныя баяліся жыдоў), раптам стаў сярод іх Сам Хрыстос і прывітаў словамі: «Мір вам». Яны, здумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць не Яго Самога, а Дух Яго. Але Іісус сказаў ім: