Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

якая была на борце, падперазаўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора, каб хутчэй дабрацца да берагу і пакланіцца Госпаду. Іншыя вучні (яны былі недалёка ад берагу, локцяў каля 200) прыехалі ў чоўне, цягнучы за сабою сеці. Выйшаўшы на бераг, усе радасна прывіталі Госпада. А на беразе ўжо быў разьведзены агонь, на якім пяклася рыба; быў тут і хлеб. Іісус Хрыстос загадаў прынясьці і тае рыбы, якую цяпер злавілі. Пётр пайшоў і выцягнуў на землю сець, поўную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдесят тры, і пры гэтым мностве сець не прарвалася.
Усе селі абедаць. Гасподзь узяў хлеб і даў Апосталам; таксама і рыбу. Усе елі моўчкі; ніхто не адважыўся спытацца ў Яго: «Хто Ты?» бо ўсе ведалі, што гэта Гасподзь.
Падчас абеду Гасподзь пытаецца ў Пятра: „Сіман Іонін! ці любіш ты Мяне больш, як яны?“ Пётр кажа яму: „Так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе“. Іісус кажа яму: „Пасі авечкі Мae“. Пётр ведаў, чаму Гасподзь так пытаецца ў яго. То-ж тры разы выракаўся Пётр Свайго Вучыцеля, калі ворагі ўзялі яго, каб загубіць. Пётр справядліва лічыў сябе пазбаўленым у Госпада даверу, без якога ня мог заставацца Апосталам. Вось чаму Хрыстос зьвяртаецца цяпер да аднаго толькі Ап. Пятра, а не да ўсіх Апосталаў. Бачачы веру і адданасьць Пятра, Гасподзь хоча вярнуць яму яго Апостальства. Даручэньнем „Пасі авечкі Мае“ Гасподзь выбачаў Пятру ягонае зраканьне і вяртаў годнасьць Апостала.
Тры разы — і ўсё аднолькава пытаецца Гасподзь у Пятра, ці любіць ён Яго, і на станоўчае сьцверджаньне апошняга, што любіць, Гасподзь тры разы паўтараў яму: „Пасі авечкі Мае“. Гасподзь не хацеў мучыць Ап. Пятра, а толькі хацеў, каб ён трыкротным сьведчаньнем загладзіў сваю віну перед Ім. Пётр напасьледак быў засмуціўшыся, ня ведаючы як і адказваць, „Госпадзі! кажа: Ты ўсё ведаеш. Ты ведаеш, што я люблю Цябе“. — „Пасі авечкі мае!“ адказаў яму Гасподзь. Пасьля таго Гасподзь сказаў Пятру: „Калі ты быў малады, дык падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як будзеш стары, дык выцягнеш рукі твае,