Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Мяне, злы дух, бо напісана: Госпаду Богу пакланяйся і Яму Аднаму служы».
Злы дух адыйшоў, і тады абкружылі Госпада Ан­гелы і служылі Яму. Хутка Іісус вярнуўся «ў сіле Духа» ў Галілею, і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй ваколічнай старане.

13. Сьведчаньне Іоанна Хрысьціцеля аб Іісусе Хрысьце. Першыя вучні Яго.

Мат. IV, 18—25; Іоан. I, 29—51.

Хутка пасьля Свайго хрышчэньня Іісус Хрыстос пайшоў на Іардан да Іоанна. Іоанн, убачыўшы Іісуса,

Сьведчаньне Іоанна Хрысьціцеля аб Іісусе Хрысьце.

паказаў на Яго народу і сказаў: «Вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету. Я бачыў Духа, зыходзячага з неба, як голуб, і стаў Ён над Ім. Я ня знаў Яго, але Той, што паслаў Мяне хрысьціць вадой, сказаў мне: на каго ўгледзіш зыходзячага Духа, гэты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць. І я ба­чыў і засьведчыў, што гэты ёсьць Сын Божы». Такім чынам, Іоанн адкрыта перад усім народам прызнаў, што Іісус ёсьць Мэсія, Сын Божы.