Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

ніхто не вымагаў сьцверджаньня сваіх слоў кляцьбою, здавальняючыся звычайным адказам: «так» ці «не»;
3) у законе Майсеевым дазвалялася мсьціцца за крыўды тым-жа спосабам, якім хто быў зьняважаны: „вока за вока, зуб за зуб“; Іісус Хрыстос наагул забараняе мсьціцца, кажучы: „Не праціўся злому. Але хто ўдэрыць цябе ў правую шчаку тваю, падстаў яму і другую, і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму і верхнюю вопратку“. Гэтыя прыклады гавораць, што усялякае зло трэба перемагаць дабром. „Усякаму, хто просіць у цябе, давай і ад узяўшага тваё не вымагай назад. Ва усім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так і вы абыходзьцеся з імі“.
4) яўрэйскі закон вымагаў любіць толькі блізкіх; што-ж да ворагаў, дык яўрэі думалі, што іх можна толькі ненавідзець. Іісус Хрыстос паднімае любоў на вышэйшую ступень дасканаласьці: Ён гаворыць аб любові нават да ворагаў: „Любеце ворагаў вашых, багаслаўляйце праклінаючых вас, рабеце дабро ненавідзячым вас і малецеся за крыўдзячых і прасьледуючых вас, і будзеце сынамі Ўсявышняга“.
Гэтымі параўнаньнямі Іісус Хрыстос ня скончыў нагорнае пропаведзі. Далей Ён падрабязна навучае, як чалавек павінен жыць і дагаджаць Богу, каб быць годным Яго Царства.
Аб міласьціне. — Міласьціну бедным трэба даваць не дзеля таго, каб людзі бачылі гэта і хвалілі таго, хто дае. Міласьціну трэба даваць скромна, не выстаўляючыся на людзях, ад чыстага сэрца, з адным толькі жаданьнем памагчы няшчаснаму. „Калі даеш міласьціну, хай левая твая рука ня ведае, што робіць правая, і каб міласьціна твая была ўтоена. Айцец твой, бачачы ўтоенае, наградзіць цябе яўна“.
Аб малітве. — „Калі молішся, не ўпадабляйся двудушнікам, якія моляцца ў сінагогах і на рагох вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Ты, калі молішся, увайдзі ў камору тваю, і, зачыніўшы дзьверы, памаліся Айцу твайму тайна. А молячыся не гаварэце лішняга, як паганцы (г. зн. аб ежы, вопратцы і наагул