Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Сьвяшчэнная Гісторыя Новага Завету.

1. Ражаство Найсьвяцейшае Дзевы Марыі
(8-21 верасьня).

У горадзе Назарэце жылі набожныя і знатныя людзі Якім і Ганна. Якім паходзіу з роду цара Давіда, Ганна — з роду першасьвяшчэньніка Аа­рона. Яны былі багатыя, і ў дабрадзействах і малітвах пражылі да глыбокае старасьці. Адно толькі смуціла іх — яны ня мелі дзяцей. У жыдоў гэта лічылася бясчэсьцем і пакараньнем Божым за грахі (Лук. I, 25). Якім і Ганна горача маліліся Богу аб дараваньні ім дзяцей. „Калі ў мяне народзіцца дач­ка, дык аддам яе на служэньне Богу“, дала такі зарок Ганна. Бог прыхіліўся да малітваў Якіма і Ган­ны, і за сьвятое жыцьцё і цярпеньне паслаў ім уцеху — дачку, якую яны назвалі Марыяй.
Шчыра дзякавалі Богу старыя бацькі за такую да іх міласьць.

Трапар сьвята.

Рж҇ство́ твоѐ, бц҇е дв҃о, ра́дость возвѣстѝ все́й вселе́ннйѣ, и҆з̓ тебѐ бо возсїѧ̀ сл҃нце пра́вды хр҇то́съ бг҃ъ на́шъ, и҆ разрꙋши́въ клѧ́твꙋ, дадѐ благослове́нїе, и҆ ѹ҆праздни́въ сме́рть, дарова̀ на́мъ живо́тъ вѣ́чный.

Ражаство Тваё, Багародзіца Дзева, прынясло радасьць усяму сьвету, бо з Цябе зазьяла Сенца праўды — Хрыстос Бог наш; скасаваўшы пракляцьце, Ен даў багаславеньне, а зьніштожыўшы сьмерць, падараваў нам жыцьцё вечнае.

2. Уводзіны ў храм і ўзгадаваньне Найсьвяцейшае Дзевы Марыі
(21 лістапада — 4 сьнежня).

Калі Дзеве Марыі споўнілася тры гады, Якім і Ганна, памятаючы аб дадзеным зароку, павялі яе ў храм Ерусалімскі, каб пасьвяціць Богу. Сваякі і на-