Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

між сабою — нічога не даб’ёмся. Увесь сьвет ідзе за Ім!» І зварочваючыся да Хрыста казалі Яму: «Вучыцель! забарані ім гэта рабіць». — Гасподзь на гэта адказаў: «Калі-б яны і замоўклі, дык каменьні загалосяць».
Зыходзячы з гары, Іісус Хрыстос, гледзячы на Ерусалім, які чудоўна зьзяў на сонцы багацьцем і

Урачысты уваход Госпада у Ерусалім.

прыгожасьцю свайго храму і палацаў, прадбачачы ягоную блізкую гібель, з глыбокім сумам і сьлязьмі сказаў: «Прыдуць на цябе дні, калі ворагі твае абкладуць цябе акопамі і абкружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль, і зруйнуюць цябе, і пазабіваюць дзяцей