Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Максіма“, як звалі яго ўсе бяз вынятку хатнія і нават чужыя. Бацька быў падобным да тысячы іншых вясковых абшарнікаў паўдзённа-заходняга краю: ён быў дабрадушны, нават мо’ й добры, добра наглядаў за работнікамі і вельмі любіў будаваць і перабудоўваць млыны. Гэты занятак праглынаў ледзь ня ўвесь яго час, і праз гэта голас яго чуўся ў хаце толькі ў вядомыя, азначаныя гадзіны дня, каля палудня, сьнеданьня і іншых падзеяў гэтага роду. У іншых выпадках ён заўсёды вымаўляў нязьменны сказ: „ці здарова ты, мая галубка?“ — пасьля чаго сядаў за стол і ўжо блізка што нічога не казаў, хіба часам даводзіў да ведама што-нібудзь аб дубовых валках і шэсьцернях. Ведама, што яго ціхае і няхітрае істнаваньне мала адбівалася на складзе душы яго сына.

Затое дзядзька Максім быў зусім у іншым родзе. Гадоў за дзесяць да тых, якія тут апісваюцца, падзеяў дзядзька Максім быў вядомы, як самы небясьпечны забіяка ня толькі ў ваколіцах яго двара, але нават у Кіеве „на Кантрактах“[1]. Усе дзівіліся, як гэта ў такой паважнай з усіх бакоў дружыне, якой была дружына пані Папельскай, народжанай Яцэнка, мог выдацца гэткі жахоўны браток. Ніхто ня ведаў, як трэба з ім трымацца і чым яму ўнаравіць. На далікатнасьці паноў ён адказваў востра, а мужыком дараваў сваволю і грубасьці, на якія самы цішэйшы з „шляхцічаў“ абавязкова адказваў-бы аплявухамі. Нарэшце, на вялікую радасьць усіх добра думаўшых людзей, дзядзька Максім за штосьці моцна засердаваў на аўстрыякаў і выехаў у Італію: там ён прылучыўся да гэткага-ж самага забіякі і гэрэтыка — Гарыбальды, які, як з жахам дзейкалі паны-абшарнікі, пабратаўся з чортам і ў грош ня ставіць самога папу. Пэўна-ж, гэткім чынам Максім

  1. «Кантракты» — мясцовы назоў некалі слаўнага кіеўскага кірмашу.