Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

штосьці голасна крычаў Максіму, маладыя людзі, яшчэ ўсхвалёваныя і разгарачаныя, паціскалі рукі музыкі, праракавалі яму шырокую вядомасьць артыстага.

— Але, гэта праўда! — пацьвярдзіў старшы брат. — Вам удалося надзіва усвоіць самы характар народнай мэлёдыі. Вы зжыліся з ёю і апанавалі яе дасканальна. Але, скажэце, калі ласка, якую гэта п’есу вы гралі ў пачатку?

Пётра назваў італьянскую п’есу.

— Я так і думаў, — адказаў малады чалавек. — Мне яна крыху знаёмая… У вас надзіва сваявобразны манер… Шмат хто іграе лепш за вас, але так, як вы, яе ня выконваў яшчэ ніхто. Гэта… як быццам пераклад з італьянскае музыкальнае мовы на украінскую. Вам патрэбна сур’ёзная школа, і тады…

Сьляпы слухаў уважна. Першы гэта раз ён зрабіўся цэнтрам гарачых размоваў, і ў яго душы зароджвалася сьвядомасьць свае сілы. Няўжо-ж гэтыя гукі, даставіўшыя яму гэтым разам гэтулькі незадаволенасьці і пакуты, як яшчэ ніколі ў жыцьці, могуць рабіць на другіх гэткае дзеяньне? Значыцца, ён можа таксама што-нібудзь зрабіць у жыцьці. Ён сядзэў на сваім крэсьле, з рукою, яшчэ выцягненаю на клявіятуры, і пад шум размоваў раптоўна адчуў на гэтай руцэ чыёсь гарачае даткненьне. Гэта Эвэліна падыйшла да яго і, няпрыкметна сьціскаючы яго пальцы, прашаптала з радаснай разгарачанасьцю:

— Ты чуў? У цябе таксама будзе свая работа. Калі-б ты бачыў, калі-б ведаў, што ты можаш зрабіць з усімі намі…

Сьляпы здрыгануўся і выпрастаўся.

Ніхто не заўважыў гэтае кароткае сцэны, апрача маці. Яе твар загарэўся, як быццам гэта