Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

жаў, як дрыжыць туга наведзеная струна пад раптоўным ударам.

І сьледам за гэтай маланкаю перад яго пагасшымі яшчэ да нараджэньня вачыма раптам запаліліся дзіўныя зданьні. Ці гэта былі праменьні, ці гукі, — ён і сам не разумеў. Гэта былі гукі, якія ажывалі, прыбіралі формы і рухаліся праменьнямі. Яны зьялі, як купал нябеснага скляпеньня, яны каціліся, як зыркае сонца па небе, яны хвалявалі, як хвалюе шэпт і шолах зялёнага сьцепу, яны гойдаліся, як галіны задуманых букаў.

Гэта было толькі першае мігненьне, і толькі мяшаныя адчуваньні гэтага мігненьня засталіся ў яго ў памяці. Рэшту — усё ён пасьля запомніў. Ён толькі ўпорліва цьвярдзіў, што ў гэтых некалькі мігненьняў ён бачыў.

Што якраз ён бачыў, і як бачыў, і ці сапраўды бачыў, — засталося зусім невядомым. Шмат хто казаў яму, што гэта немагчыма, але ён стаяў на сваім, запэўняючы, што бачыў неба і зямлю, маці, жонку і Максіма.

У працягу некалькіх сэкундаў ён стаяў з задраным дагары і прасьвятлеўшым тварам. Ён быў гэткім дзіўным, што ўсе нявольна зьвярнуліся да яго, і навакола ўсё змоўкла. Усім здавалася, што чалавек, які стаяў сярод пакою, быў ня той, якога яны гэтак добра зналі, а нейкі іншы, незнаёмы. А той ранейшы зьнік, акружаны раптоўна зьляцеўшаю на яго тайнаю.

І ён быў з гэтаю тайнаю сам на сам некалькі кароткіх мігненьняў… Пасьля ад іх засталося толькі пачуцьцё нейкага задаволеньня і дзіўная пэўнасьць, што тады ён бачыў.

Ці магло гэта быць запраўды?

Ці магло быць, каб смутныя і няясныя сьветлавыя адчуваньні, якія праходзілі да цёмных мазгоў невядомымі шляхамі ў тыя мінуты, калі сьляпы ўвесь дрыжаў і напружваўся насустрэчу со-