Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

дакранаючыся да яго душы з усіх бакоў нязьведанымі яшчэ, нязвычайнымі ўражаньнямі, ад наплыву якіх хваробна стукацела дзіцячае сэрца.

З першых-жа шагоў, калі коскі цёплага дня ўдарылі яму ў твар, сагрэлі далікатненькую скуру, ён інстынктыўна павяртаў да сонца свае сьляпыя вочы, як быццам адчуваючы, як да яго цэнтру цягнецца ўсё, што яго абкружала. Для яго ня было ні гэтае празрыстае далі, ні лазурнага нябеснага каўпака, ні шырока рассунутага гарызонту. Ён адчуваў толькі, як штосьці матар’яльнае, лашчыўшае і цёплае чапляецца да яго твару далікатным, сагравальным дакраненьнем. Пасьля хтосьці халаднаваты і лёгкі, хоць і менш лёгкі, як цяплыня сонечных косаў, зьнімае з яго твару гэтую далікатнасьць і прабягае па ім адчуцьцём сьвежай прахалоды. У пакоях хлопчык прывык рухацца вольна, чуючы вакол сябе пустату. А тут яго ахапілі нейкія дзіўна зьменныя хвалі, то далікатна лашчыўшыя, то казытаўшыя і ап’яняўшыя. Цёплыя дакраненьні сонца шпарка абмахваў хтосьці, і струя ветру, звонячы ў вушы, ахапляючы твар, віскі, галаву да самай патыліцы, цягнулася вакол, як быццам стараючыся падхапіць хлопчыка, ўцягнуць яго кудысьці ў прастор, якога ён ня мог бачыць, забіраючы сьвядомасьць, навяваючы забыўчывую змогу. Тады вось хлопчыкава рука мацней сьціскала матчыну руку, а яго сэрца замірала і, здавалася, што вось-вось зусім пакіне стукацець.

Калі яго пасадзілі, дык ён як быццам крыху супакоіўся. Цяпер, ня гледзячы на дзіўнае адчуцьцё, перапоўніўшае ўсю яго істоту, ён усё-ж такі пачаў быў адрозьніваць паасобныя гукі. Цёмчыя ласкавыя хвалі ляцелі паранейшаму няўпынна, і яму здавалася, што яны залазяць у нутро яго цела, бо ўдары яго раскалыханай крыві паднімаліся і асядалі разам з ударамі гэтых хваляў. Але цяпер яны прыносілі з сабою то ясную трэль жа-