Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

адзін за адным, зьліваючыся з вячэрнімі ценямі даліны.

По переду Дорошенко
Веде свое військо, військо запорожське,
Хорошенько

І працяжная нота песьні аб мінулым гойдаецца, зьвініць і заціхае ў паветры, каб зазьвінець ізноў і выклікаць з змроку ўсё новыя і новыя фігуры.


ХІІІ.

Хлопчык слухаў з засмучаным і панурым тварам. Калі сьпявак пяяў аб гары, на якой жнуць жнеяры, дык уяўленьне зараз-жа пераносіла Пятруся на вышыню знаёмае яму прывалі. Ён пазнаў яе таму, што ўнізе булькоча рэчка ледзь чутнымі ўдарамі хвалі аб камень. Ён ужо ведае таксама, што такое жнеяры, ён чуе пазвоньваньне сярпоў і шорхат тых, што падаюць, каласоў.

А калі песьня пераходзіла да таго, што робіцца пад гарою, дык уяўленьне сьляпога слухача зараз-жа аддаляла ад яго вярхоў у даліну…

Зьвіненьне сярпоў сьціхла, але хлопчык ведае, што жнеяры там, на гарэ, што яны засталіся, што іх ня чуваць, таму што яны высока, так сама высока, як сосны, шум якіх ён чуў, стоячы пад прываляй. А ўнізе, над ракою, разьлягаецца часты, роўны тупат конскіх капытаў… Іх шмат, ад іх стаіць няясны гул там, у цемнаце, пад гарою. Гэта „йдуць казакі“.

Ён ведае таксама, што значыць казак. Старога Хведзька, які заходзіць часамі ў cядзібу, ўсе завуць „старым казаком“. Ён няраз браў Пятруся сабе на калені, гладзіў яго валасы сваёю дрыжачаю рукою. Калі-ж хлопчык, паводле свайго звычаю, абмацваў яго твар, дык намацваў сваімі чулымі пальцамі глыбокія зморшчкі, вялікія, ад-