Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

ўсё, чым сказалася сьлепата ў яго павярхоўнасьці. Яго рухі ў знаёмым месцы былі пэўныя, але ўсё-ж было відаць, што прыродная рахманасьць прыдушана і праяўляецца часамі даволі вострымі нэрвовымі парывамі.

ІІ.

Цяпер уражаньні слуху аканчальна адтрымалі ў жыцьці сьляпога пераважальнае значэньне, гукавыя формы зрабіліся галоўнымі формамі яго думкі, цэнтрам разумовае працы. Ён пакінуў у памяці песьні, ўслухваючыся ў іхнія чароўныя мотывы, знаёміўся з іх зьместам, афарбоўваючы яго тугой, веселасьцю або раздумлівасьцю мэлёдыі. Ён яшчэ ўважлівей лавіў галасы акружаўшай яго прыроды і, зьліваючы няясныя адчуваньні з прывычнымі роднымі мотывамі, час ад часу ўмеў уагульніць іх вольнаю імпровізацыяю, ў якой цяжка было адрозьніць дзе канчаецца народны, прывычны для вуха, мотыў і дзе пачынаецца асабістая творчасьць. Ён і сам ня мог разлучыць у сваіх песьнях гэтых двух элемэнтаў: гэтак пэўна зьліліся ў ім яны абодвыя. Ён хутка завучваў усё, што перадавала яму маці, вучыўшая яго граць на фортэпіано, але любіў таксама і Іохімаву дудку. Фортэпіано было багацейшае, гучнейшае і паўнейшае, але яно стаяла ў пакоі, тады як дудку можна было браць з сабою ў поле, і яе пералівы гэтак непадзельча зьліваліся з ціхімі ўздыханьнямі сьцепу, што часам Пятрусь сам ня мог сьцяміць, ці вецер гэта навявае здалёк няясныя думы, ці гэта ён сам выцягвае іх са свае жалейкі.

Гэтае захапленьне музыкай зрабілася цэнтрам яго разумовага жыцьця; яно запаўняла і рознародзіла яго істнаваньне. Максім карыстаўся ім, каб знаёміць хлопчыка з гісторыяй яго краю, і ўвесь ён прайшоў перад уяўленьнем сьляпога, сплецены з гукаў. Зацікаўлены песьняю, ён знаёміўся з яе