Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

нага цярпеньня і мінутнай радасьці. Ён лятуцеў для Пётры не аб спакойнасьці, а аб магчымай паўнаце жыцьця. Кажуць, што кожны выхавальнік імкнецца зрабіць з свайго гадунца сваю падобн асьць. Максім лятуцеў аб тым, што перажыў сам і чаго гэтак рана пазбавіўся: аб кіпучых крызысах і аб барацьбе. У якой форме, — ён ня ведаў і сам, але ўпарта імкнуўся расшырыць для Пётры круг жывых вонкавых уражаньняў, даступных сьляпому, рызыкуючы нават патрасеньнямі і духовымі пераваротамі. Ён адчуваў, што абедзьве жанчыны хочуць зусім іншага…

— Квактуха! — казаў ён інты раз сястры, злосна стукаючы па пакоі сваімі кулямі… Але ён сердаваў рэдка, а большаю часткаю на довады сястры ён запярэчваў мягка і з лагодным шкадаваньнем, тым болей, што яна кожны раз уступала ў спрэчцы, калі заставалася сам-на-сам з братам; хоць-жа гэта й не перашкаджала ёй у хуткім часе ізноў узнаўляць размовы. Але калі пры гэтым была Эвэліна, дык справа рабілася сур’ёзьнейшаю; у гэтых выпадках стары лічыў за лепшае адбівацца тым, што маўчаў сабе дый годзі. Здавалася, што паміж ім і маладою дзяўчынаю завязвалася нейкая барацьба, і абое яны яшчэ толькі пазнавалі праціўніка, старанліва хаваючы свае карты.


IV.

Калі праз два тыдні маладыя людзі ізноў вярнуліся разам з бацькаю, дык Эвэліна сустрэла іх з халоднаю стрыманасьцю. Аднак-жа ёй было цяжка ўстаяць проці лагоднае маладое рухавасьці. Цэлыя дні моладзь бадзялася па вёсцы, палявала, запісвала на палёх песьні жнеяў і жнеяроў, а ўвечары ўся кампаньня зьбіралася на прызьбе сядзібы, ў садзе.

У адзін з гэткіх вечароў Эвэліна не пасьпе-