Старонка:Талстой.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

міскі: адну — с перцам, другую — з макам, ды сказаў, каб новые дэпутаты пакаштавалі таго і другога. Дэпутаты папробавалі маку, а пасьля і перцу. Ад перцу у ўсіх пацяклі сьлёзы і ўсе пачалі плевацца.. Гледзючы на гэта, Толстой весела разсьмеяўся і сказaў: заў: „Вось, бачыце, як горка і праціўна. А мак смачны, нябось? — Так і жыцьцё мужыкоў — горкае, як перэц, а ваша і другіх паноў — салодкае, як мак... Дык трэба, мае паночкі, як засядзеце ў Думе, старацца за мужыкоў, каб іх жыцьцё зраўняць з макам".

„Депутаты маўчалі і думалі... Потым паехалі ў Думу і пачалі бараніць мужыкоў. Яны так баранілі іх, так баранілі, што Думу распусьцілі"...

Так расказываюць сабе нашы мужыкі аб Толстым, а побоч гэтай казкі легенды ідуць многіе другіе. Ціж гэто не найдаражэйшы памятнік — вянок на магілу вялікаго ваякі за праўду? Ці не перажыве ён другіх памятнікоў — с каменя і гліны? Не, што творыць народ, за гэта німа мацнейшаго!

Так беларускіе мужыкі абезсьмерцілі памяць вялікаго расейскаго пісьменніка.

Цішка Гартны.