Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

і стукне ён, гарапашны, аб полы рукамі, схопіць сябе за галаву, пракляўшы гучна подлае жыцьцё сваё, гатовы мукамі адкупіць ганебную справу. Хай-жа ведаюць яны ўсе, што гэта значыць у рускай зямлі таварыства! Ужо, калі на тое пайшло, каб паміраць, дык нікому-ж з іх не давядзецца гэтак паміраць! нікому! нікому! Ня хопіць у іх на гэта мышачае натуры іхняе!

Гэтак казаў атаман, і, калі скончыў прамову, дык усё яшчэ трос пасярэбранаю ў казацкіх справах галавою. Усіх, хто толькі стаяў, разабрала моцна гэткая прамова, дайшоўшы далёка да самага сэрца; самыя найстарэйшыя ў радох зрабіліся нярухомымі, спусьціўшы сівыя галовы ў зямлю, сьляза ціха зьбіралася ў старых вачох, паволі выціралі яны яе рукавом і пасьля ўсе, як быццам згаварыўшыся, махнулі ў адзін час рукою і патрасьлі бывалымі галовамі. Як відаць, дык шмат напомніў ім стары Тарас знаёмага і лепшага, што бывае у сэрцы ў чалавека, умудранага горам, трудамі, удаласьцю і рознай немачай жыцьця, або хоць і не пазнаўшага іх, але шмат пачуўшага маладою, жомчужнаю душою на вечную радасьць старцам-бацьком, спарадзіўшым іх.

А з места ўжо выступала варожае войска, б’ючы ў літаўры і равучы ў трубы, і, ўзяўшыся ў бокі, выяжджалі паны, абкружаныя нязьлічанымі слугамі. Тоўсты палкоўнік аддаваў загады. І пачалі наступаць яны цесна на казацкія табары, грозячы, нацэльваючыся пішчалямі, пабліскваючы вачыма і мядзянымі зброямі. Як толькі ўбачылі казакі, што падыйшлі яны на выстрэл стрэльбы, дык усе разам бухнулі ў семпядзёвыя пішчалі і, ня сьціхаючы, усё палілі з пішчаляў. Далёка паляцела гучнае лясканьне па усіх ваколічных палёх і нівах, зьліваючыся ў бесьперарыўны гул, дымам зацягнупа усё поле; а запарожцы ўсё палілі, не пераводзячы духу: заднія толькі набівалі ды перадавалі пярэднім, наводзячы зьдзіўленьня