Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

да гэтага, пракраўся, як вулічны злодзей: уночы пацягнуў з чужога курэня ўсю казацкую зброю і залажыў шынкару. За гэткую ганебную справу прывязалі яго на рынку да стаўпа і паклалі каля яго кій, каб кожны, па меры сілаў сваіх, адважыў яму па адным разе; але не знайшлося гэткага з усіх запарожцаў, які падняў-бы на яго кій, памятаючы ранейшыя яго заслугі. Гэткі быў казак Мосій Шыла.

— „Дык ёсьць-жа гэткія, якія б’юць вас, сабакаў!“ — сказаў ён, кінуўшыся ня яго. І ўжо там вось рубаліся яны! І наплечнікі і зерцалы пагнуліся ў абодвух ад удараў. Расьцяў на ім варожы лях жалезную сарочку, дастаўшы лязом да самага цела: пачырванела казацкая сарочка. Але не паглядзеў на гэта Шыла, а замахнуўся з усяе жылаватае рукі (цяжкая была каранястая рука) і аглушыў яго раптоўна па галаве. Рязьляцелася мядзяная шапка, захістаўся і зваліўся лях, а Шыла пачаў хрысьціць і аглушанага. Не дабівай, казак ворага, а лепш павярніся назад! Не павярнуўся казак назад, і тут-жа адзін з слугаў забітага парнуў яго нажом у шыю. Павярнуўся Шыла і ўжо дастаў-бы байчака, але ён прапаў у парахавым дыме. З усіх бакоў пачалося плясканьне з самапалаў. Пахіснуўся Шыла і пачуў, што рана была сьмяротная. Упаў ён, налажыў руку на сваю рану і сказаў, зьвярнуўшыся да таварышоў. — „Бывайце, паны-браты, таварышы! Хай-жа стаіць на вечныя часы праваслаўная руская зямля і будзе ёй вечны гонар!“ І прыплюшчыў слабыя вочы свае, і вылецела казацкая душа з суровага цела. А там ужо выяжджаў Задарожны з сваімі, ламаў рады курэнны Вэртыхвіст і выступаў Балабан.

— А што, паны, — сказаў Тарас, перагукнуўшыся з курэннымі, — ёсьць яшчэ порах у парахоўніцах? Ці не аслабела казацкая сіла? Ці ня гнуцца казакі?