Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

канём даволі, а ўжо й ня прыпомню, колькіх дастаў куляю. Хай-жа цьвіце вечна руская зямля! І адляцела яго душа.

Казакі, казакі! не выдавайце найлепшага цьвету вашага войска! Ужо абступілі Кукубенка; ужо сем чалавек толькі засталося з усяго Незамайкаўскага курэня; ужо і тыя адбіваюцца праз сілу; ужо акрывавілася на ім вопратка. Сам Тарас, убачыўшы бяду яго, пасьпяшыў на ратунак. Але позна надляцелі казакі: ужо пасьпела яму застраміцца пад самае сэрца дзіда раней, чымсь былі адагнаны абступіўшыя яго ворагі. Ціха схіліўся ён на рукі падхапіўшым яго казаком, і лінула ручаём маладая кроў, падобна да дарагога віна, якое нясьлі ў шкляной судзіне з склепу неасьцярожныя слугі: пасьлізнуліся тут-жа каля ўваходу і разьбілі дарагую сулію! усё разьлілося на зямлю віно, і схапіў сябе за галаву прыбегшы, гаспадар, хаваўшы яго для лепшага выпадку ў жыцьці, каб, калі дасьць Бог на старасьці гадоў сустрэцца з таварышом юнацтва, дык каб памянуць разам з ім ранейшы, іншы час, калі іначай і лепей весяліўся чалавек… Павёў Кукубенка навокал сябе вачыма і сказаў: — Дзякуй Богу, што давялося мне памёрці пры вачох вашых, таварышы! Хай-жа пасьля нас жывуць яшчэ лепшыя, як мы, і красуе вечна любая Хрысту руская зямля!.. І вылецела маладая душа. Паднялі яе ангелы пад рукі і панясьлі да нябёсаў. Добра яму будзе там. — Сядай Кукубенка одесную мяне! — скажа яму Хрыстос, — ты ня здрадзіў таварыства, бясчэснае справы не зрабіў, ня выдаў у бядзе чалавека, хаваў і пільнаваў Маю царкву. — Усіх засмуціла Кукубенкава сьмерць. Ужо радзелі моцна казацкія рады; шмат, шмат якіх адважных ужо не далічваліся; але стаялі і трымаліся яшчэ казакі.

— А што паны, — перагукнуўся Тарас з тымі, што засталіся яшчэ, курэнямі, — ці ёсьць яшчэ порах у парахоўніцах? Ці ня ступіліся шаблі?