Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

азнач- сівая галава яго, і парада яго ў вайсковай радзе дыхала толькі адным зьніштажэньнем.

Няма чаго апісваць усе бітвы, дзе паказалі сябе казакі, ні ўсяго паступовага ходу кампаніі: усё гэта ўнесена ў летапісныя старонкі. Вядома, якая ў рускай зямлі вайна, паднятая за веру: няма сілы сільнейшае за веру. Непераможная і грозная яна, як нерукатворная скала сярод бурнага, вечна-здрадлівага мора. З самае сярэдзіны марскога дна падносіць яна да нябёс непраломныя свае сьцены, уся створаная з аднаго цэлага, шчыльнага каменя. Зусюль відаць яе, і глядзіць яна проста ў вочы мімабеглым хвалям. І бяда караблю, які наляціць на яе! У трэскі ляцяць яго бясьсільныя снасьці, топіцца і ломіцца ў порах ўсё, што толькі ёсьць на іх, і жаласным крыкам тых, што гінуць, агалошваецца патрэсенае паветра.

У летапісных старонках адбіта падробна, як уцякалі польскія гарнізоны з вызваляных местаў; як былі перавешаны бяссумленныя арэндатары-жыды; які слабы быў каронны гэтман Мікалай Патоцкі з вялікаю лікам сваёю арміяю проці гэтае непераможнае сілы; як разьбіты, прасьледаваны, патапіў ён у невялічкай рэчцы лепшую часьць свайго войска; як абляглі яго ў невялікім мястэчку Палонным грозныя казацкія палкі, і як, даведзены да апошняга, польскі гэтман прысягальна абяцаў поўнае здавальненьне ўва ўсім, з боку караля і дзяржаўных вураднікаў, і паварот усіх ранейшых правоў і прывілеяў. Але ня гэткія былі казакі каб падпацца на гэта: ведалі яны ўжо, што такое польская прысяга. І Патоцкі не гарцаваў-бы болей на шасьцёхтысячным сваім аргамаку, прыцягваючы вочы вяльможных паннаў і зайздрасьць шляхоцтва, ня шумеў-бы на соймах, задаючы раскошныя банкеты сэнатарам, калі-б не ўратавала яго быўшае ў мястэчку рускае духавенства. Калі выйшлі насустрэчу ўсе папы ў сьветлых залатых рызах, нясучы абразы і крыжы, і наперадзе сам архірэй з крыжам у руцэ і ў пастырскай мітры,