Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

— Нарабілі палкоўнікі гэткіх справаў, што не давядзі Божа і нам нікому.

— Як?

— А так, што ўжо цяпер гэтман, засмажаны ў мядзяным быку, ляжыць у Варшаве, а палкоўніцкія рукі і галовы развозяць па кірмашох на показку ўсяму народу. Вось чаго нарабілі палкоўнікі!

Ускалыхнуўся ўвесь натаўп. Спачатку праляцела па ўсім беразе маўчаньне, падобнае да таго, як бывае перад страшэннаю бураю, а пасьля раптам паўсталі прамовы і ўвесь загаварыў бераг: — Як! каб жыды трымалі на арэндзе хрысьціянскія цэрквы! каб ксяндзы запрагалі ў аглоблі праваслаўных хрысьціян! Як! каб папусьціць гэткія мукі на рускай зямлі ад праклятых недаверкаў! каб вось гэтак паступалі з палкоўнікамі і гэтманам! Ды ня будзе-ж гэтага, ня будзе! — Гэткія словы пераляталі па ўсіх канцох. Загулі запарожцы і пачулі свае сілы. Тут ужо ня было хваляваньняў лёгкадумнага народу: хваляваліся ўсё характары цяжкія і моцныя, якія ня хутка распальваліся, але, распаліўшыся, упорліва і доўга хавалі ў сябе ўнутраны жар. — Перавешаць усю жыдаву! — разьляглося з натаўпу: — хай-жа ня шыюць з папоўскіх рызаў андаракоў сваім жыдоўкам! хай-жа ня ставяць значкоў на сьвятых пасхах! Ператапіць іх усіх, паганцаў, у Дняпры! — Словы гэтыя, сказаныя кімсьці з натаўпу, праляцелі маланкаю па ўсіх галавах, і натаўп шугануў на прадмесьце з жаданьнем перарэзаць усіх жыдоў.

Бедныя сыны Ізраіля, пагубляўшы ўсю прысутнасьць свайго і без таго дробнага духу, хаваліся ў парожніх гарэлачных бочках, у печах і нават залазілі пад андаракі сваіх жыдовак; але казакі ўсюды іх знаходзілі.

— Яснавяльможныя паны! — крычаў адзін высокі і доўгі, як палка, жыд, высунуўшы з кучы