Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

знакоў жорсткасьці паўдзікага веку, якую пранясьлі ўсюды запарожцы. Пабітыя дзеці, абрэзаныя грудзі ў жанчын, зьдзёртая скура з ног па калены ў выпушчаных на волю, — проста кажучы, буйною монэтаю адплачвалі казакі ранейшыя даўгі. Пралат аднаго манастыра, пачуўшы аб тым, што яны падходзяць, прыслаў ад сябе двух манахаў, каб сказаць, што яны ня так робяць, як трэба, што паміж запарожцамі і ўрадам стаіць згода, што яны нарушаюць свой абавязак да караля, а з тым разам і ўсякае народнае права. „Скажы біскупу ад мяне і ад усіх запарожцаў, — сказаў кашавы, — каб ён нічога не баяўся: гэта казакі яшчэ толькі запальваюць і закурваюць свае люлькі.“ І хутка вялічнае абацтва ахапілася руйнацкім полымем, і вялізарныя готыцкія вокны яго строга пазіралі праз шчыліны ў хвалях агню. Уцякаўшыя натаўпы манахаў, жыдоў, жанчын раптам абшматлюдзілі тыя месты, дзе якая-нібудзь была надзея на гарнізон і мястовае рушэньне. Высыланая час ад часу ўрадам спозьненая падмога, складаная з невялічкіх палкоў, або не магла знайсьці іх; або трусіла, давала тыл пры першай сустрэчы і ўцякала на быстрых конях сваіх. Здаралася, што шмат якія ваенначальнікі каралеўскія, трыумфаваўшыя дасюль у ранейшых бітвах, пастанаўлялі, злучыўшы свае сілы, стаць грудзьмі проці запарожцаў. І тут вось больш за ўсё прабавалі сябе маладыя казакі, што цураліся рабунку, карысьці і бясьсільнага непрыяцеля, гарэўшыя жаданьнем паказаць сябе перад старымі, памерацца адзін на адзін з бойкім хвальком ляхам, пабліскваўшым на гордым кані, з лятаўшымі па ветры адкіднымі рукавамі чамары. Пацешная была навука; шмат ужо яны дабылі сабе коннае збруі, дарагіх шабляў і стрэльбаў. За адзін месяц дарасьлі і зусім перарадзіліся толькі што апераныя птушаняты і зрабіліся мужчынамі; рысы твару іх, у якім дасюль відаць было нейкую юнацкую мягкасьць, зрабіліся