Старонка:Тарас на Парнасе і іншыя беларускія вершы.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

У Беларусі шырока распаўсюджаныя штучныя беларускія творы, збольшага ў форме вершаў гумарыстычнага й сатырычнага зьместу. Гэтакія вершы: «На падзеньне Польшчы», «1812 год», «Тарас на Парнасе», «На вызваленьне сялянаў», «З нагоды бунту 1863 году», «Вясна гола перапала», «Панскае ігрышча» і мн. інш. Большая частка іх увайшла ў выданьне Е. Радзіміча «Милостивый Осипъ» (Віц. 1896); іншыя даступныя толькі ў рукапісных сьпісах.

Найбольшай увагай чытачоў карыстаюцца чамусьці «Тарас на Парнасе» й «Панскае ігрышча».

Хто напісаў гэтыя пародыі дакладна не вядома. Мяркуючы зь некаторых літаратурных намінак, «Тарас» напісаны ў часы Гогаля, Булгарына, Грэча (до-души въ газети я васъ облаю на ўвесь свѣтъ, — якъ Гоголя у прошлымъ лѣти!).

Некаторыя прыпісваюць гэты твор вядомаму беларускаму паэту-этнографу Дуніну-Марцінкевічу, нашаму земляку,аўтарумногіх беларускіх паэмаў. Але гэта ледзьве праўда. Марцінкевіч велмьі блізка стаяў да польскай літаратуры й ня мог добра ведаць літаратурных дачыненьняў расейцаў.

Больш верагодным трэба прызнаць думку, што «Тарас» напісаны ў г. Горках, у пачатку пацідзясятых або ў канцы саракавых гадоў мінулага стагодзьдзя, канкрэтна ў першыя гады існаваньня Горацкага земляробчага інстытуту, які быў у той час вышэйшай навучальнай установай.