Старонка:Творчы шлях Паўлюка Труса (1929).pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

МІК. АЛЯХНОВІЧ

ТВОРЧЫ ШЛЯХ ПАЎЛЮКА ТРУСА

Памёр Паўлюк Трус...

Толькі гэтымі днямі вялікі натоўп працоўных, літаратараў і студэнтаў правёў яго цела на могілкі. Правёў да месца апошняга супакою. Тры сасны вартуюць яго могілкі. Тыя сасны, аб якіх ён калісьці пяяў:

Шумяць дзе ў полі тры сасны,
каб адпачыць я мог душою.
Вясна, ("Полымя" № 7-26 г.).

Ізноў круціцца кола жыцьця. Па ранейшаму разьмётываюцца агнём і барацьбою бяссонныя гарады. Бледым зарывам стаіць у начы над Менскам сьвет.

Яшчэ мацней пасьля яго сьмерці адчуваецца радасьць жыцьця і барацьбы. Чуецца жыцьцё востра і п'яна, як вецер з далёкага канюшынішча ўлетку.

Як і раней, будуць радасныя восенскія дні з павуціньнем на ржаўніку, з неаглядным абшарам палёў, будуць крыштальныя і чыстыя вечары, будзе чырвань баявых сьцягоў, далёкае і глыбокае неба з тысячамі зорак, але зоркі яго вачэй згасьлі на-заўсёды.

Няма Паўлюка Труса, нашага таварыша па працы і барацьбе.

Няма простага вясковага хлопца, які прышоў у горад з бярамем сваіх лепшых жаданьняў і думак.

Які ў нашых шэрагах, шэрагах Беларускай Асоцыяцыі Пролетарскіх пісьменьнікаў прышоў да ўсьведамленьня барацьбы, да захапленьня будаўніцтвам.

Крыўдна пісаць гэтыя радкі і ведаць, што спыніліся яго песьні, спыніліся яго мары, сугучныя настроям усіх працоўных мас Беларусі.

Крыўдна і балюча...

Але ў неабдымнасьці жыцьця, у шпаркім росьце Беларусі Савецкай, Беларусі рабочых і сялян, падстава таго, што на зьмену яму прыдуць новыя мастакі слова, прыдуць новыя поэты, поэты, "эпохі вялікіх работ".

І толькі гэта надзея робіць не такім балючым яго нечаканы канец.

У гэтых абеглых накідах паспрабуем паказаць творчы шлях Труса, шлях поэты і барацьбіта, які цераз памылкі, цераз стаяньне