Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/15
Гэта старонка не была вычытаная
5.
З ЦЫКЛЮ «ЭРОС».
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
I мук любоўных крык,
І цела гібкага шалёнасьць, ізьвіваньне,
І п’яны, душны пах…
...................
Ў грудзях сьціскаецца гарачае дыханьне,
Кроў хваляй б’е ў нагах.