Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/208

Гэта старонка не была вычытаная
ВОЛЬНЫЯ ДУМЫ.

Meine Bitterkeit kommt nur aus
den Galläpfeln meiner Tinte, und
wenn Gift in mir ist, so ist es doch
nur Gegengift.
Heine.

161.

УСТУП.

Я думы, путамі ня скутыя,
Тут перад вамі вываджу,
А проці ганеньня кажу:
Хваробы лечаць і атрутамі.