Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/21
Гэта старонка не была вычытаная
9.
ХРЭСЬБІНЫ ЛЯСУНА.
Бор шумеў, навяваў зводны сон,
А у ім ціхі гул раздаваўся, —
Гэта ў небе лясун калыхаўся
На вяршынах вялізных сасон.
Яму месяц маркотны сьвяціў,
Падымалі крыжы ў неба елі, —
І у сіняй нябеснай купелі
Душу дзікую ён ахрысьціў.