Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/212
Гэта старонка не была вычытаная
165.
∗ ∗ ∗
Мы доўга плылі ў бурным моры,
І ўраз — жаданая зямля!
Вы пэўны пуць казалі, зоры,
Зарука ў тым, — трэск карабля,
Што сеў на скалы ў змрочным моры.
Прывет, жаданая зямля!
І бястрывожна бачаць зоры,
Як тонуць людзі з карабля.