Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/217
Гэта старонка не была вычытаная
170.
НЕПАГОДАЮ МАЁВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты, і разносіць іх вецер халодны;
Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты.
Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны,
Не к чаму болей вам жыць. Плачце, галіны, лісты!