Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/220
Гэта старонка не была вычытаная
173.
ТРЫОЛЕТ
Красавец юный, Триолет. К. Фофанов.
Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула
І ўраз-жа зьнікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасьніках.
Ды ўсё-ж душа яе пачула
І ўжо пяе ў такіх славах:
«Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула».