Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/261
Гэта старонка не была вычытаная
З ГЭЙНЭ.
203.
∗ ∗ ∗
У паўночным краю на кургане
Сасна адзінока стаіць;
Абкутаўшысь лёдам і сьнегам,
Як белай адзежынай, сьпіць.
І бачыць у сьне яна пальму,
Што ў дальняй паўдзённай зямле
Самотна стаіць і нудзьгуе
На спаленай сонцам скале.