Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/275
Гэта старонка не была вычытаная
215.
АСЕНЬНЯЯ ПЕСЬНЯ.
Як раньш, пяе
І ў сэрцы б’е
Сумны тон.
Tо, восень, іх,
Бальных тваіх
Скрыпак стогн.
Чу! Часу ўдар!
Бялее твар,
Рвецца ўздых:
Ўстаў карагод
Мінулых год,
Дзён былых.
А віхр ліхі,
Што ў лісьць сухі,
Дзьме ў мяне.
Нясе туды,
Нясе сюды,
У даль імкне.