Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/76
Гэта старонка не была вычытаная
56.
УСПАМІН.
«Дзень гэты — так пісаў Катул —
Я белым каменем адзначу».
Дасюль я рад, калі пабачу
Алею, дзе пад ліпаў гул
Мне парасонкам на пяску
Штось ручкі мілыя пісалі.
Што — не скажу. Вы адгадалі,
І словы ўжо на языку.