Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

най, што і адбілася на малым ліку твораў Няслухоўскага. Так і здаецца, што пісаліся яны „паміж сур‘ёзнымі справамі“, калі выдаваўся вольны час і доўга ‘шчэ потым ляжалі ў скрыні песьняра. Але гэтая марудасьць працы мела і свой добры бок, бо павэдлуг яе паміж твораў Няслухоўскага няма пісьменьніцкіх выкідышаў, каторыя так нярэдкі цяпер. Талент яго ўстаў перад чытачамі ва ўвесь свой рост…