Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

2.

ГЛЫБЫ І СЛАІ.

АГЛЯД БЕЛАРУСКАЙ КРАСНАЙ ПІСЬМЕННАСЬЦІ 1910 г.

1911.

I.

Прыглядаючыся да навейшай беларускай пісьменнасьці, можна лёгка прыкмеціць адно цікавае і карыснае зьявішча, яе аднакалёрны слой, што зьліўся з сотняў пісьменьнікаў насьледнікаў Багушэвіча, найчасьцей зьнікаўшых пасьля аднаго ці двух твораў; гэты слой стаў патроху дзе-не-дзе сьцясьняцца, у ім зьявілася колькі ядзер, сабраўшых у сабе ўсю яго яркасьць, з кожным годам усё болей узрастаючых і ў сваім разьвіцьці прымаючых больш-менш асабістыя колеры.

Значэньне гэтага руху вельмі важнае, бо толькі пры ім літаратура мае змогу не таптацца на адным месцы, а расьці і ўшыр і ўглыб. Ня трудна зразумець, чаму гэта так. Усякі выясьніўшыся, абасобніўшыся пісьменьнік хоць-бы праз адно гэта стаіць на крок уперадзе пісьменьнікаў-аднаднёвак, вабіць іх сваёй яркасьцю, як аганёк матылькоў, і, прывабіўшы, гуртуе вакол сябе, творыць літаратурны кірунак. Так у руху разьвіцьця пісьменнасьці адкладаюцца новыя наслаеньні, пад колер тых глыб, што яркімі плямамі ўрэзаліся ў іх. Праўда, не ў апошнім гаду пачаўся гэты рух, але толькі ў ім разьвіўся ён з асаблівай сілай. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясьней адзначыліся асобнасьці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменьнікаў. Апошняе тым больш б‘е ў вочы, што аж трое з гэтых пісьменьнікаў сабралі свае творы ў адно, аглянуліся на