Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

дакладнага яе абазначэньня у „Материалах“ няма). Тут яна і скончыла сваю адукацыю. У дзевятнаццаць год, у 1888 годзе, яна вышла замуж за Адама Юравіча Багдановіча, а ў 1896 годзе памерла.

Такім чынам па лініі соцыяльнай спадчыннасьці поэта цесна зьвязаны, у асобе свайго бацькі і яго продкаў, з сялянскай масай; у асобе мацеры ён бліжэй суседзіцца з дробным чыноўнічым асяродзьдзем і часткова, больш далёка, з духавенствам. Гэтыя соцыяльныя ўмовы яго пахаджэньня трэба лічыць адным з сур‘ёзных фактараў у разьвіцьці яго асобы і яго творчасьці; праводзячы свае дзіцячыя і вучнёўскія гады ў інтэлігентным асяродзьдзі бацькі, які жыў разумоваю працаю, і мацеры, якая атрымала скончаную, хоць і невялікую, адукацыю, і іх блізкіх сяброў і знаёмых, таксама людзей інтэлігентных, — ён у той самы час ня мог набыць ад бацькоў ніякіх вузка-саслоўных ці вузка-пабытовых традыцый і, наадварот, атрымаў, як спадак, у іх асобе моцную сувязь з працоўным народным жыцьцём і жыцьцём працоўнай інтэлігенцыі.

Ня менш значнымі былі ўплывы на будучага поэту і па лініі псыхічнай, асабліва інтэлектуальнай спадчыннасьці. Тут, перш за ўсё, карыстаючыся сьведчаньнем А. Ю. Багдановіча, прыходзіцца адзначыць выпадкі прыроднай надоранасьці сярод продкаў поэты з боку бацькі. Яго бабка па бацькаўскай лініі (Анеля Тамашова Асьмак) „обладала замечательными математическими способностями: будучи неграмотной, она по чутью решала нелегкие алгебраические задачи“… „Некоторые из ее внуков, очевидно, унаследовав от нее эту способность, развили ее настолько, что поражали знатоков исключительной силой своего математического дарования. По крайней мере один из них, родной брат Максима, не знал трудностей в этой области. Сверх того она была прекрасной рассказчицей народных сказок — дар, несомненно, поэтический, унаследовав эту способность частично от своей матери Рузали Казимировны Осьмак, обладавшей этим даром в высокой степени“. У гэтым сьведчаньні А. Ю. Багдановіча аб надоранасьці яго мацеры (бабкі поэты)