Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

кідаюць глыбейшы сьлед у душы чытача; увесь сакрэт гэтага ляжыць у цэльнасьці іх, бо разьмешчаны яны павэдлуг аднэй і тэй-жа думкі і ўвесь час дапаўняюць, падтрымываюць адзін аднаго. Усё жыцьцё мужыка праходзіць перад нашымі вачыма, і няма там ніводнага моманту, каб ня ліліся сьлёзы, і няма ніводнага пуці да лепшай долі, няма нічога лепшага за сьмерць… Бязвыхаднасьць, безнадзейнасьць — вось што чуваць ва ўсёй поэме, што цяжкім каменем кладзецца на душу чытача пасьля кожнай праявы. Некалькі іншым тонам напісана толькі „вясельле“, бадай ці не найлепшая частка поэмы. Калі што яму і шкодзіць, дык мо‘ толькі такія словы, як „кадрыля“, „парад“ і т. п., а ўсё другое, — і бойкі рытм, і рыфмы на сярэдзіне строк, і нават нейкая грубаватасьць вельмі жывой мовы — усё на сваіх мясцох, усё надта добра падабрана да зьместу. Што датыкаецца да найслабейшага боку поэмы, дык на наш погляд — гэта грубы сымболізм, прыпамінаючы дзе якія кепскія месцы з твораў расійскага пісьменьніка Л. Андрэева.

Але на „Адвечнай песьні“ Купала не затрымаўся. Так, у палове 1909 г. яго талент, дасюль глуха клакатаўшы пад шэрай карой „Жалейкі“, прабіўся на волю і паказаў, якую ён таіць красу і моц, бліснуўшы такімі вершамі, як „Жніво“ („Н. Н.“ № 29), „Ноч за ночкай ідзе“ („Н. Н.“ № 37), „Адгукніся, душа“ („Гусьляр“, стр. 10), „А як мы з хаткі выходзім“ („Гусьляр“, стр. 14), „Зазімак“ („Гусьляр“, стр. 52), „Памяці С. Палуяна“ („Гусьляр“, стр. 55) і др. Праўда, вершаў цаліком добрых з боку формы ў Купалы і цяпер яшчэ ня шмат; да таго ж і зьмест іх не адзначаецца асаблівай глыбінёй і надзвычайнасьцю, складаючыся з старых грамадзянскіх і Горкаўскіх мотываў, ды з водгукаў так званага „модэрнізму“; але ўсё-ж-ткі талент Купалы ўзрастае, пашырае круг сваіх тэм і ўжо не галосіць (ці — лепей — ня толькі галосіць), а ўжо павявае сьмеласьцю, жыцьцёвай сілай і пагардай. Гэтая перамена зьместу адбілася і на форме вершаў Купалы, асабліва на іх важнейшым, усё ажыўляючым нэрве — моцна забіўшым рытме. Буйны, шпаркі, ён падмывае, захоплівае чытача, гіпнотызуе яго, не дае апамятавацца, затрымацца і