Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

нясе яго ўсё далей і далей. Бадай што ва ўсіх леташніх вершах Купалы б‘ецца ён з вялікай сілай і гуртуе вакол сябе ўсё іншае ў іх. Каб здаволіць яго разгон, канцы строк аж зьвіняць, зьяўляюцца рыфмы і пасярэдзіне вершу, нават словы да яго падбіраюцца зычныя, моцныя; а калі ў мове сталецьцямі гнуўшагася беларускага народу не хватае іх, дык Купала ўжывае новыя, выкаваныя ім самым: ні ў жаднага нашага поэты няма такога багатага славара, як у Купалы. Мала таго: нават і дзе-якія слабыя бакі яго вершаў маюць прычынай усё тую-ж буйнасьць моцнага рытму. Захоплены ім, Купала не ацэнівае акуратнасьці сваіх слоў, кідаецца да першых папаўшыхся і нярэдка прыносіць сэнс вершу ў ахвяру яго зычнасьці. Лепшы прыклад таму, — даволі харошы верш „За годам год“ („Гусьляр“, стр. 21), збудаваны на адназычнасьці, на паўтарэньні адных і тых-жа рыфмаў і слоў, чым ён вельмі прыпамінае барматаньне якогась цёмнага загавору (глядзі так-жа верш „Гусьляр“ [той-жа зборн.], стр. 5, і др.). Яшчэ няпрыемней робіцца, калі Купала пробуе туману сваёй думкі прыдаць від асаблівай глыбіні, як, напрыклад, у вершы „Зьнямога“ („Гусьляр“, стр. 20). Хай добрай перастрогай для шаноўнага пісьменьніка будзе доля вельмі падобнага да яго расійскага поэты С. Гарадзецкага, каторы якраз на такіх вершах загубіў свой сьвежы талент.

II.

Другім цікавым зьявішчам у беларускай пісьменнасьці апошняга году была кніжка твораў Я. Коласа — „Песьні жальбы“. Цэльнай выглядае яна па сьветагляду, моцна зросшыміся адзін з адным здаюцца яе вершы, але ёсьць у ёй і якаясь акамянеласьць: на працягу аж 4-х гадоў Колас не зрабіў значнага кроку ўперад і ў самых апошніх вершах пяе аб тым жа і так-жа, як і ў пачатку сваёй працы. Вядома, турэмнае жыцьцё не дае яму разьвівацца і павялічыць круг сваіх тэм. А іх у Коласа вельмі мала: бедныя абразы роднага краю, доля нашага народу, турэмныя думкі і жыцьцё, вось, здаецца, і ўсе тэмы яго твораў. Ужываючы іх бадай