Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная
3.

КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЬЦІ ДА XVI СТАЛЕЦЬЦЯ.

1911.

§ 1. Дасюль яшчэ навука, далёка ўрыўшыся ў глыб мінулых гадоў, ня здолела высачыць да канца цікавае перапляценьне ўросшых у дагістарычную глебу каранёў, на каторых трымаецца „трыедзінае“ дрэва расійскага народу. Ужо тое-ж, што абрысавалася перад намі праз імглу сталецьцяў на самым гістарычным горызонце гісторыі, зьліваючымся з вобласьцю невядомага, сьведчыць аб культурным драбленьні расійскіх славян. Ужо з самага пачатку распадаліся яны на шмат народцаў, кожны з каторых меў асобны грамадзянскі лад, асобныя звычаі і, напэўна, адменнасьці ў гаворцы. Але патроху гурткі плямён, жыўшых пры адзінакавых географічна-кліматычных варунках, сьціскаліся імі ў адно цэлае, меўшае адзінакавы экономічны і грамадзянскі быт, мову і так далей; з другога-ж боку і мяжа, разьдзяляючая гэтыя краёвыя культуры, углыблялася ўсё болей і болей паводлуг разьвіцьця крышталізацыі іх, павэдлуг пашырэньня і ўмацаваньня асобнасьцяй кожнае часткі ўсяго краёвага масыва. У ходзе гэтых двух напаўняўшых адзін аднаго рухаў, ужо к канцу трынаццатага сталецьця адліліся ў даволі устойчывыя формы чатыры рускія народы: беларускі (каторы склаўся з плямён крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і дулебаў), вялікарускі, украінскі і наўгародзкі. У гэтую-ж пару дайшлі яны і да государственнага расстаньня: украінцы на доўгі час былі вычаркнуты татарскімі набегамі з кнігі жыцьця, а ўсё астатняе пачало гуртавацца ўкруг двух незалежных ядзер — Літвы