Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

і Масквы, шпарка абрастаўшых вакольнымі вобласьцямі, Маскве выпала на долю быць цэнтрам вырабляўшагася тады з славян да фінаў вялікарускага народу, яшчэ ня меўшага моцных каранёў у засялённым ім краю, страціўшага амаль ня ўсе зьвязкі з мацярынскай кіеўскай культурай і прымушанага новымі варункамі жыцьця будаваць свой быт на іншых асновах. Беларускі-ж народ, цалком увайшоўшы ў Літоўскае гасударства, разьвіваўся, як і раней, на старым корані, вытвараючы такім парадкам культуру, незалежную ад культуры вялікарускай, і з самага-ж пачатку адражняўшуюся ад яе. Адным з бакоў гэтага разьвіцьця быў узрост беларускай пісьменнасьці, каторая з таго часу патроху становіцца на пэўны грунт.

§ 2. Спачатку на Беларусі, як і ў іншых расійскіх краёх, пісалі толькі так званай, „царкоўна-славянскай“ мовай, каторай, аднача, ніякі славянскі народ не гаварыў. Занясло яе да нас хрысьціянскае духавенства, браўшае патрэбныя для царквы кнігі ад балгар і сербаў, бо расійскія славяне ўласнай граматы вытварыць ня здолелі. Пісаліся-ж гэтыя кнігі „царкоўна-славянскай“ мовай, которая, можа, і мела-б права называцца ў свой час „агульна-расійскай“, бо калісьці ўжывалася ўсімі граматнымі рускімі людзьмі. Найвялікшую частку іх складалі асобы з духавенства, іншы раз не расійцы родам і, канешне, узгадаваныя ў „царкоўнай славяншчызьне“. Гэтае апошняе наклала яркае кляйно на тагочасную пісьменнасьць: яна амаль што ня ўся ўкладывалася ў вузкія рэлігійныя межы; новыя галіны яе, як, напрыклад, летапісі альбо творы да гасударственнага пажытку, вырабленыя кніжнікамі для кніжнікаў, зьяўляліся ўсе ў тэй-жа царкоўна-славянскай мове; [а яна, мёртвая, як магільны камень над пісьменьніцкай творчасьцю, ціснула яе, не давала ёй выпрастацца, разьвіцца і ўшыр і ўглыб; таму ўзрост даўнай расійскай пісьменнасьці, — гэта ўзрост перш за ўсё перапіскі розных старэйшых твораў, гэта, далей, узрост пераробкі іх і толькі на апошнім месцы ўзрост творчаскага труда]. І доўга, як нікчэмны пясок, наносным, асобным, маруда зьліваючымся слоем ляжала гэтая пісьменнасьць на сваім тлустым