Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

падглеб‘і — народнай гаворцы, — але зусім ня зьлівацца яны не маглі. Увесь час у кніжную мову прасачывалася, урастала народная, і, павэдлуг абасабленьня трох расійскіх культур, разрывала яе на тры часьці, кожная з каторых вырабляла ўласны нацыянальны выгляд. Такім парадкам форміраваньне нашай пісьменнасьці было марудым, але ўсё ўзрастаючым усасываньнем краёвай царкоўна-славянскай пісьменнасьцю беларускіх народных слоў і зваротаў, каторыя, накапліваючыся на працягу сталецьцяў, нарэшце ў корані перарабілі яе. Але была і яшчэ адна пуціна: з цёмных глыбін народнай творчасьці магла ўсплыць наверх і адзначыцца на соннай гладзі пісьменнасьці тая альбо іншая рэч. Зрабілася такое здарэньне, праўда, толькі адзін раз, але з яго і пачынаецца гісторыя беларускай пісьменнасьці.

§ 3. У 1795 гаду быў знойдзен маскоўскі зборнік (XVI сталецьця), у каторы, паміж іншым, увайшло і „Слово Полку Ігорэве“, вытваранае каля XII века на Паўдзённай Русі. Яно неакуратна зьлеплена з разнакалёрных, незалежных адзін ад аднаго кавалкаў, зьяўляўшыхся ў розныя часы ў розных мясцох; папалі туды і два заходня-расійскія паданьні, так-жа сама ня маючыя нічога супольнага з аснаўным ядром „Слова“ і, безагаворачна, прымазаныя да яго, як калісьці ўмазывалі вялізныя каменьні ад старадаўных разваліўшыхся муроў у пазьнейшыя будоўлі. Абодва яны пачалі ўжо перарабляцца ў песьні, калі былі на паўпуці зупынены і недаразьвіўшыміся засушаны на паперы, як цьвяткі якогась гэрбарыя. Але і такімі квапяць нас гэтыя творы, дзе, нагадываючы асобнасьці загавораў, пад наплывам чуцьця зьнікае звычайнае сцапленьне слоў, усюды прабіваецца хоць і зьмяняючыйся, але напруджаны рытм, выклад робіцца сьціснутым, мова моцнай, і ўжо пачынаюць форміравацца пекныя вобразы. Пазнаёмімся-ж з абодвымі гэтымі засьпіртованымі зародышамі, зьберагаўшыміся сотні год.

Песьня пра князя Ізяслава, каторы „пазваніў мячамі аб шэломы літоўскія… а сам, ізрублены, под чырвонымі шчытамі, на крывавай траве, усхапіў на гэтае ложка славу і прамовіў: „Дружыну тваю, княжа, скрыдлы птах прыадзелі і