Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

зьвяры кроў палізалі“. Песьня гэта наўсягды астанецца надзвычайным прыкладам згушчонасьці пачуваньня, сьціснутасьці руху выкладу. Быццам стрымовываючы кожным словам душэўнае хваляваньне, расказана цэлая жыцьцёвая драма, і расказана так, што нічога ня можна прыбавіць альбо адкінуць.

Другая „песьня-казка“ апавядае ўжо пра князя Ўсяслава, каторы „атварыў вароты Ноўгарада, расшыб славу Яраслававу і датаркнуўся кап‘ём да залатога трону Кіеўскага“; яна, праўда, ня мае такой стройнасьці ў агульнай будоўлі выкладу, як першая, але затое проста перапоўнена вобразамі і сраўненьнямі, каторыя ўсе — з пачатку да канца — узяты з мужыцкай глебы, з быту народу-земляроба, пракладываючага свае боразны сярод бяскрайных лясоў; толькі ён, загублены ў драмучых пушчах і балотах, мог на працягу некалькіх строк столькі раз успамянуць адзін і той жа выраз „скакнуў лютым зьверам“, „скакнуў воўкам“, „воўкам рыскаў“, „воўкам пуціну перабягаў“. Толькі народ, усімі думкамі, усім рухам жыцьця свайго прыкуты да хлебаробства, мог апісываць бітву ў такіх словах: „На Нямізе (рацэ) снапы сьцелюць галавамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на таку жыцьцё кладуць, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі ня збожжам былі пасеяны — пасеяны касьцямі рускіх сыноў“. Вось да якой моцнасьці і вобразнасьці выкладу дайшоў беларускі мужыцкі народ, вось якія краскі поэзіі ўзрасталі калісьці на яго палёх!

§ 4. Кінуўшы, такім парадкам, погляд на два заходня- расійскія, каштоўныя каменчыкі-самародкі, устаўленыя ў штучную аправу „Слова“, пабачыўшы тое, што дала народная гаворка для нашай пісьменнасьці, — зьвярнема ўвагу і на другую яе часьць, уфундаваную ўжо на „обще-русской“ царкоўна-славянскай мове. Першае, што тут кідаецца ў вочы, гэта брак поэтычных твораў, усюды раджаючыхся толькі ў кашульцы роднага слова. Гляньма шырэй — і бачым агульную кволасьць пісьменьніцкай творчасьці, заглушанай чужым, мёртвым языком, каторы, як магільны камень, ціснуў яе, не даваў ёй выпрастацца, разьвіцца і ўшыр і ўглыб; таму