Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

біографа павінна цікавіць менавіта другая адзнака гэтай надоранасьці, г. зн. не матэматычныя здольнасьці Анелі Тамашовай, а яе нахіл да мастацкага фольклёрызму, рыса, уласьцівая як самому М. Багдановічу, так і шмат каму з яго старэйшых сучасьнікаў літаратурнай эпохі.

Галоўным узбуджальнікам гэтага ўхілу ў бок мастацкага фольклёрызму — як непасрэдна для А. Ю. Багдановіча, так праз яго пасрэдніцтва і для яго сына — была ня столькі бабка поэты, колькі яго прабабка, Рузаля Казіміраўна. „Передача сказочного сюжета для нее — так характарызуе яе поэтычную здольнасьць А. Ю. — была творческим актом; каждый раз она вносила в обработку сюжета новые черты; говорила сильно и нараспев, придавая повествованию заметную ритмичность… Она знала напамять множество белорусских песен и вообще была носительницей и хранительницей народной старины: обрядов, обычаев, гаданий, преданий, пословиц, поговорок, загадок, народных лекарственных средств и пр. и пр… Ее известность и влияние, как ворожбитки, знахарки и блюстительницы народного обряда в выдающиеся моменты народной жизни (радзіны, хрэзьбіны, вясельлі, хаўтуры, сеўбы, зажынкі, дажынкі, талокі, улазіны и пр. и пр.), широко была распространена в Холопеничской округе; к ней приходили за советом и руководством и во всех торжественных случаях, приглашали распорядительницей — „парадак даваць“… „В своих этнографических работах — робіць, паміж іншым, А. Ю. каштоўнае паказаньне — многое я использовал из огромного запаса ее знаний, которые, судя по ее словам, были наследственными в роду Лисовских и Порецких (по ее отцу и матери)“. Передача спадчыннасьці ў сэнсе ўплыву на генэзіс творчасьці М. Багдановіча ў даным выпадку ўстанаўляецца фактычна: Багдановіч-бацька рабіў запісы фольклёрнага матар‘ялу на падставе таго, што ён чуў ад свае бабкі, здольнай сказальніцы, а Багдановіч- сын скарыстаў запісы бацькі для сваіх мастацка-фольклёрыстычных вобразаў і малюнкаў. „По этим сказкам — кажа А. Ю., разумеючы казкі бабкі Рузалі, — Максим ознакомился впервые с белорусской речью“. У другім месцы сваіх „Ма-